Юля Цімафеева

Паэтка, перакладчыца. Нарадзілася ў 1982 годзе на Брагіншчыне. Аўтарка трох паэтычных кніг: «Кніга памылак» (2014), «Цырк» (2016) і «ROT» (2020). Яе вершы былі перакладзеныя на ангельскую, украінскую, грузінскую, чэшскую, рускую, літоўскую і інш. мовы, а таксама былі апублікаваныя асобнымі перакладнымі кнігамі ў Польшчы і Германіі. У перакладзе з ангельскай выйшаў яе дзённік паўсядзённага жыцця ў пратэсным Мінску. У Швецыі ён з’явіўся пад назвай «Дні ў Беларусі» («Dagar i Belarus»), а ў Нямеччыне — «Мінск. Дзённік» («Minsk. Tagebuch»). Жыла ў Мінску. У канцы 2020 года з палітычных прычын разам з мужам Альгердам Бахарэвічам з’ехала з Беларусі. Цяпер жыве ў Грацы (Аўстрыя).

Список публікацій